Спадчына: Стрыжоў Міхаіл Васільевіч
Пятніца, 11 Ліпень 2025 09:17
6 ліпеня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Стрыжова (1950), рэжысёра, акцёра, паэта
Міхаіл Васільевіч Стрыжоў нарадзіўся 6 ліпеня 1950 г. у г. Баранавічы Баранавіцкай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. У 1965–1969 гг. вучыўся ў Баранавіцкім тэхнікуме лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «тэхнік-тэхнолаг баваўняна-прадзільнай вытворчасці».